Мапа станаўлення Беларусі

Месцазнаходжанне Беларусі ў цэнтры Еўропы па-рознаму ўплывала
на лёс краіны. З аднаго боку, прыносіла добрыя знешнеэканамічныя сувязі,
а з іншага — прыцягвала войны і разбурэнні. Мы стварылі мапу
станаўлення сучаснай Беларусі, каб нагадаць аб неверагоднай
гісторыі нашай краіны.

Вялікае Княства Літоўскае

Міндоўг

1195–1263
  • Утварэнне ВКЛ са сталіцай у Новагародку
  • Разгром татараў каля Крутагор’я
  • Каранацыя Мiндоўга

    Старажытныя беларус­кiя княствы паступова ўваходзiлi ў склад новай дзяржавы пасля далучэння да Навагародка суседнiх земляў пад уладаю Мiн­доўга. Усе яны былi зацi­каўлены ва ўмацаваннi дзяржаўнай улады, што давала надзейную абарону ад ворагаў i магчымасць спакойна займацца земля­робствам, гандлем i рамёствамi.

  • Паход мангола-татараў на землі ВКЛ
  • Войска ВКЛ разбіла крыжакоў каля возера Дурбэ
  • Міндоўг пачынае вайну з Лівонскім ордэнам і атрымоўвае кантроль над Жамойцкімі землямі

Транята

Забiты ў 1264
  • Забойства Мiндоўга ў вынiку мiжусобнай барацьбы

Войшалк

1223–1267
  • Забойства Траняты. Да ўлады прыходзiць сын Мiндоўга — Войшалк

Шварн Данілавіч

1230-я–1270

Трайдзень

Памёр у 1282

Даўмонт

Памёр у 1285
  • Разгром войскамі ВКЛ мангола-татарскіх войскаў каля вёcкi Магільна

Будзікід

1240-я–1290

Будзівід

Памёр у 1295
  • Віцень падавіў паўстанне жамойцкіх феадалаў, якія хацелі заключыць саюз з крыжакамі

Віцень

Памёр у 1316
  • Герб «Пагоня» стаў гербам ВКЛ

    Пры Вiцені адбываецца пераадоленне часовага заняпаду княства.

  • Віцень адбіў паход крыжакоў на Жамойцію і заключыў мірны дагавор з Рыгай
  • Дабраахвотнае далучэнне Полацкай зямлі на правах аўтаноміі
  • Перамога над нямецкімі рыцарамі пад Наваградкам

Гедымін

1275–1341
  • Падчас кiравання Геды­мiна амаль усе беларускiя землi ўвайшлi ў склад ВКЛ. Адначасова пача­лося запазычанне першых элементаў заходне­еўрапейскай культуры.

  • Далучэнне Берасцейскай зямлі
  • Далучэнне Віцебскай зямлі праз шлюб Альгерда — сына Гедыміна. Другі яго сын, Нарымонт-Глеб, (магчыма) стаў уладальнікам Пінскага княства
  • Перанос сталiцы ў Вiльню
  • Далучэнне Менскага княства да ВКЛ пасля смерці князя менскага Васіля. Таксама далучана Слуцкае княства
  • Перамога над рыцарамі Тэўтонскага ордэна на рацэ Акмяне
  • Далучэнне Тураўскай зямлі
  • Заваяванне Уладзіміра-Валынскага княства

Яўнут

1308–1366

Альгерд

1295–1377
  • У часы кiравання Альгер­да беларускія землі занялі цэнтральнае месца ў дзяр­жаве, а тэрыторыя Вялі­кага княства Літоўскага павялічылася больш чым у 2 разы. Дзяржаўнай мовай была беларуская.

  • Перамога над нямецкімі рыцарамі на рацэ Стрэве
  • Далучэнне Бранскага і Ржэўскага княстваў
  • Далучэнне Мсціслаўскага княства
  • Разгром татараў на Сініх водах. Далучэнне зямель Кіеўшчыны, Чарнігава-Севершчыны і Пераяслаў­шчыны. Таксама далучана Тарапецкае княства
  • Далучэнне Падолля
  • Замацаванне заходняй Валыні за Польшчай
  • Паходы на Маскву

Ягайла

1362–1434
  • Вяртанне Ржэўскага княства да Масквы

    У эпоху кіравання Ягайлы сярод падзей велічэзнай важнасці вылучаюцца хрышчэнне Літвы і Грун­вальдская бітва 1410 года, якая паклала канец экс­пансіі нямецкіх рыцараў.

Кейстут

1297–1382

Ягайла

1362–1434
  • Забойства Кейстута
  • Прымiрэнне Ягайлы i Вiтаўта
  • Крэўская унiя паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам
  • Вiтаўт зноў парывае з Ягайлам i пачынае барацьбу за ўладу ў ВКЛ

Вітаўт Кейстутавіч

Каля 1350–1430
  • Востраўскае пагадненне: Вітаўт становіцца Вялікім князем Літоўскім, прызнаючы залежнасць ад Ягайлы

    Падчас кiравання Вітаў­та Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галі­цыі. ВКЛ ператварылася ў самую магутную дзяр­жаву Цэнтральнай i Усходняй Еўропы.

  • Далучэнне Смаленскага княства да ВКЛ
  • Салiнскi дагавор: ВКЛ уступiла Тэўтонцам частку Жамойцii
  • Віленска-Радамская унія: Вітаўт афіцыйна абвяшчаецца пажыццевым кіраўніком ВКЛ
  • Страта Смаленскіх зямель
  • Ягайла вярнуў Падолле да Польшчы
  • Вяртанне Смаленскіх земель
  • Перамога ў Грунвальдскай бітве
  • Торунскі мір: вяртанне Жамойцii да ВКЛ. Таксама Вітаўт атрымаў ад Ягайлы Падолле
  • Гарадзельская унiя
  • Мельнскi дагавор: вяртанне Жамойцii да ВКЛ
  • Вярхоўскія княствы сталі васаламі ВКЛ

Свідрыгайла

Каля 1370–1452
  • Далучэнне Тулы паводле дагавора з разанскім князем Іванам Фёдаравічам. Вяртанне Падолля да Польшчы

Жыгімонт Кейстутавіч

Каля 1365–1440
  • Грамадзянская вайна за ўладу ў ВКЛ паміж Жыгімонтам і Свідрыгайла
  • Падзел Падолля і далучэнне ўсходняй часткі да ВКЛ
  • Страта Тулы

Казімір IV Ягелончык

1427–1492
  • Пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча ў Тракайскім замку вялікакняская Рада абрала 12-гадовага Казіміра Вялікім князём Літоўскім

    Тагачасная Беларусь мела сярод заходнееўрапейскiх падарожнiкаў назву «краiна замкаў». У той час былi ўзведзеныя магутныя замкi ў Нава­градку, Крэве, Лiдзе, Вi­цебску, Меднiках, Троках.

  • Казімір Ягелончык адначасова становiцца каралём Польшчы пад iмем Казiмiра IV
  • Прывілей Казіміра: пачатак запрыгоньвання сялянства
  • Выданне Судзебніка Казіміра Ягелончыка

    Вялiкае княства Лiтоў­скае стала прыкладам дзяржавы, дзе мiрна су­iснавалi розныя народы i рэлiгii, што спрыяла высокаму ўздыму куль­туры. XVI — пачатак XVII ст. у гiсторыi краiны называюць «залатым векам».

Аляксандр Ягелончык

1427–1492
  • Першая вайна Масковіі з ВКЛ (па 1494)
  • Прывілей Аляксандра: абсалютная ўлада ў ВКЛ змянілася саслоўна-прадстаўнічай
  • Вайна Масковii з ВКЛ
  • Маскоўска-літоўская вайна скончваецца Благавешчанскім перамір’ем

Жыгімонт I Стары

1467–1548
  • Вечны мір
  • Перамога Канстанцiнам Астрожскiм маскавiтаў у бітве пад Оршай

    Аршанская бiтва стала адной з найбуйнейшых у Еўропе ў XVI ст. Усе захопленыя гарады былi вызвалены. Пачаў разваль­вацца скiраваны супраць ВКЛ таемны альянс Масковii i еўра­пейскiх дзяржаў.

  • Скарына выдае ў Празе першую друкаваную беларускую кнiгу
  • Заснаванне Скарынам Вiленскай друкарнi
  • Выданне паэмы Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра»
  • Далучэнне Дзікага Поля да Асманскай Імперыі
  • Першы Статут ВКЛ
  • Чарговае перамір’е з Масквой

Жыгімонт II Аўгуст

1520–1572
  • Сваiм вонкавым выглядам i арганiзацыяй жыцця беларускiя гарады нагад­валi гарады тагачаснай Еўропы. На ўсход ад Бела­русi, дзе яшчэ панавалi феадальныя парадкi, магдэбургскага права нiколi не iснавала. ВКЛ стала ўсходнiм фарпост­ам эпохi Адраджэння.

  • Лівонская вайна (па 1583)
  • Герцагства Курлянскае і Земгальскае перайшло пад пратэктарат ВКЛ
  • Сымон Будны распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы
  • Войска Івана IV Жахлівага захапіла Полацк
  • У Бярэсцi выдадзена Радзівілаўская Біблія
  • Разгром маскоўскага войска на рацэ Вуле
  • Другi Статут ВКЛ. Задзвінскае княства афіцыйна ўключана ў склад ВКЛ пад назвай Інфлянцкае княства

Рэч
Паспалiтая

  • Зацверджана Люблінская унія — акт федэрацыйнага аб’яднання дзвюх дзяржаў, Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, у Рэч Паспалітую Абодвух Народаў

Генрых III Валуа

1551–1589
  • Рэч Паспалiтая стала канфедэрацыяй Польшчы i ВКЛ, што не спынiла iснавання абедзьвух дзяржаў.

Стэфан Баторый

1533–1586
  • Заснавана Астрожская акадэмія
  • Заснаваны Віленскі універсітэт
  • Вызваленне Полацка
  • Васiль Цяпiнскi выдаў беларускi пераклад Евангелля
  • Ям-Запольскi мiр памiж Рэччу Паспалітай i Маскоўскай дзяржавай

Жыгімонт III Ваза

1566–1632
  • Трэцi Статут ВКЛ

    Трэцi Статут стаў най­больш перадавым i даска­налым зборам законаў у тагачаснай Еўропе. Статут заканадаўча сцвяржаў iдэю рэлiгiйнай талерантнасцi i баранiў правы ўсiх жыхароў незалежна ад вера­вызнання.

  • Берасцейская унiя праваслаўнай i каталiцкай цэрквау Рэчы Паспалітай
  • Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй
  • Пачатак iнтэрвенцыi Рэчы Паспалітай у межы Расiйскай дзяржавы
  • Разгром шведскай армii пад Кірхгольмам
  • Войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву
  • Вызваленне Масквы ад армii Рэчы Паспалітай народным апалчэннем на чале з Мiнiным i Пажарскiм
  • Дзявулінскае перамір’е паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай
  • Войска Рэчы Паспалітай разграміла турэцкую армію пад Хоцінам
  • Альтмаркскае перамір’е як вынік паражэння Рэчы Паспалітай ў вайне са Швецыяй

Уладзіслаў IV Ваза

1595–1648
  • Смаленская вайна памiж Расiяй i Рэччу Паспалітай (па 1634)

Ян II Казімір Ваза

1609–1672
  • Казацка-сялянскае паўстанне (па 1651)
  • Трынаццацігадовая акупацыя земляў ВКЛ маскоўскім войскам, у выніку якой Беларусь страціла палову насельніцтва

    Вайну 1654 года сучаснiкi называлi «крывавым патопам». Увогуле ўсё стагоддзе прайшло ў пастаянных войнах.

  • Першая Паўночная вайна памiж Швецыяй i Рэччу Паспалітай
  • Паводле Веляўска-Быдгашчскіх трактатаў Рэч Паспалітая адмаўляецца ад Усходняй Прусіі за ваенную падтрымку Брандэнбурга ў выпадку ваеннай пагрозы
  • Бітва пад Палонкай
  • Магiлёўскае паўстанне
  • Андросаўскае перамір’е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай

Міхал Карыбут-Вішнявецкі

1640–1673
  • Бучачскі мірны дагавор паміж Асманскай Імперыяй і Рэччу Паспалітай. Пачатак другой Польска-Турэцкай вайны

Ян III Сабескі

1629–1696
  • Пры Яне Сабескім Рэч Паспалітая зведала свой апошні ўздым.

  • Жураўненскi мiрны дагавор памiж Асманскай Iмперыяй i Рэччу Паспалітай
  • Пачатак вайны супраць Турцыi i Крымскага ханства. Скончылася перамогай Рэчы Паспалітай у 1699 годзе

Аўгуст II Моцны

1670–1733
  • Карлавіцкі мір, па якому Рэч Паспалітая вярнула сабе амаль усе землі, страчаныя паводле Бучачскага міру
  • Паўночная вайна

    Аслабленная Рэч Паспа­лiтая ўсё больш нагадвала не хаўруснiка, а пры­датак царскай iмперыi. Пётр I дамогся скара­чэння войска дзяржавы, якое не павiнна было перавышаць 24 тысяч. Тым часам армii блiжэй­шых суседзяў былi ў дзе­сяткi раз большымi.

Станіслаў Ляшчынскі

1677–1766

Аўгуст II Моцны

1670–1733
  • Палтаўская бiтва
  • Салдаты Пятра I узарвалі Полацкі Сафійскі сабор

Станіслаў Ляшчынскі

1677–1766

Аўгуст III

1696–1763

Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі

1732–1768
  • Перамога Суворавым войск гетмана вялікага літоўскага Агінскага

    У 1795 годзе, Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, пад нацiс­кам адмовіўся ад трона на карысць расійскай імператрыцы Кацяры­ны II. Федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая і абедзве краіны ў яе складзе — Каралеўства Польскае і Вялікае кня­ства Літоўскае — спынілі сваё дзяржаўнае існаванне.

  • Першы падзел Рэчы Паспалітай
  • Прыняцце соймам Рэчы Паспалітай першай ў Еўропе Канстытуцыi
  • Другi падзел Рэчы Паспалітай
  • Паўстанне Тадэвуша Касцюшкi

Губернi ў складзе Расiйскай Iмперыi

  • Трэцi падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога землі сучаснай Беларусі канчаткова апынуліся ў складзе Расiйскай Імперыі
  • Вайна Расійскай Імперыі з Напалеонам
  • Узнiкненне таварыства фiламатаў

    Беларусь зрабiлася гар­матным мясам i буфернай дзяржавай для ваенных спраў. Вайна з Напалео­нам каштавала Беларусi кожным чацвёртым.

  • Стварэнне таварыства «Ваенныя сябры»
  • Шляхецкае паўстанне
  • Закрыццё Вiленскага унiверсытэта
  • Перавод навучання на расей­скую мову. Стварэнне неле­гальнага «Дэмакратычнага таварыства»
  • Скасаванне Берасцейскай унii
  • Скасаваны Статут ВКЛ. Для тэрыторыі, якая ўвайшла ў склад Расiйскай Імперыі, уведзена назва «Северо-Западный край»

    У беларускiх гарадоў адабралi старыя гербы i скасавалi магдэбургскае права.

  • Ян Баршчэўскi апублiкаваў першую частку зборнiка «Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»
  • Забарона лацiнкi
  • Скасаванне прыгоннага права
  • Выданне нелегальнай «Мужыцкай праўды», першай газеты на беларускай мове
  • Паўстанне Кастуся Калiноўскага

    Паўстанне 1863 года было адным з нешматлi­кiх у гiсторыi XIX ста­годдзя прыкладаў, калi купка ўзброеных людзей, абараняючы сваю чала­вечную i нацыянальную годнасць, паўстала суп­раць велiзарнай iмперыi.

  • Пакаранне Калiноўскага смерцю ў Вiльнi. Забарона размаўляць на беларускай мове ў навучальных установах
  • Дунiн-Марцiнкевiч апублi­каваў «Пiнскую шляхту»
  • Пачаў выходзiць часопiс «Гоман»

    Ва ўмовах фактычнай забароны беларускамоў­нага друку да 1905 года, важнае месца ў развiццi новай беларускай лiтара­туры займалi бесцэнзур­ныя публiкацыi ў iншых краiнах.

  • Выйшла «Дудка беларуская»
    Францiшка Багушэвiча
  • Утварэнне першай беларускай палiтычнай партыi — «Грамады»
  • Курлоўскi расстрэл
  • Выйшлi першыя нумары «Нашай долi» i «Нашай нiвы»
  • Выданне «Кароткай гiсторыi Беларусi» Вацлавам Ластоўскiм
  • Пачатак Першай сусветнай вайны
  • Лютаўская рэвалюцыя: пераход улады да Часовага ўраду
  • Кастрычніцкая рэвалюцыя

    Да ўлады прыйшоў урад, большую частку якога складалі бальшавікі.

  • Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў узяў уладу ў свае рукі. Стварэнне ВРК Заходняга фронту

Заходняя
вобласць

К. І. Ландэр

1883–1937
  • Абвяшчэнне Заходняй
    вобласцi РСФСР
  • Адкрыццё Першага Усебеларускага з’езда

    Часовае аб’яднанне з мэтай цэнтралізаваць кіраўніцтва мясцовымі Саветамі.

  • Бальшавiкi ўцеклi з Менска

Беларуская Народная Рэспубліка

Ян Серада

1879–1943
  • Першая Устаўная грамата БНР: Выканкам Рады Усебеларускага з’езда аб’явiў сябе ўладай на тэрыторыi Беларусi

    БНР не знайшла пад­трымкі шырокіх народ­ных мас. Яна была ство­рана ў вельмі неспрыяль­ных умовах і існавала пад акупацыйным рэжымам, які быў супраць нацыя­нальных імкненняў і органаў улады абвешчанай дзяржавы.

  • Брэсцкi мiр
  • Другая Устаўная грамата БНР: Беларусь аб’яўлена народнай рэспублiкай
  • Выданне «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча
  • Трэцяя Устаўная грамата БНР — абвяшчэнне незалежнасцi

Язэп Лёсік

1883–1940

Савецкая Сацыяліс­тычная Рэспубліка Беларусь

Цішка Гартны

1887–1937
  • 6-ая Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б) прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэнне самастойнай Савецкай Рэспублікі Беларусь

    Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе кіру­ючых органаў падштурх­нулі бальшавіцкі ўрад да фармальнага прыз­нання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаў­насць.

  • Часовы ўрад Беларусі апублікаваў Маніфест аб стварэнні ССРБ
  • Выключэнне Смаленскай, Магiлёўскай i Вiцебскай губернiй

А. Ф. Мяснікоў

1886–1925

Лiтбел

В. Міцкявічус-Капсукас

1879–1928
  • ЦК РКП(б) прыняў рашэнне
    аб стварэнні Літбел

    Лiтбел была ўтворана як буферная дзяржава памiж РСФСР i Польшчай, пра­iснавала некалькi месяцаў.

  • Амаль тры чвэрцi Лiтбела занялi польскiя войскi
  • Лiтбел скончыў сваё iснаванне

Беларуская Савецкая Сацыяліс­тычная Рэспубліка

Я. Б. Генкін

1896–1938
  • Другое абвяшчэнне БССР

    Летам 1920 на усходняй тэрыторыі Беларусі ўсталя­вана савецкая ўлада. 31 ліпеня 1920 г. на сходзе прадстаўнікоў Кампар­тыі Літвы і Беларусі, савецкіх і прафсаюзных аргані­зацый Мінска і Мінскай губерні пры­нята Дэклара­цыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістыч­най Рэспублікі Беларусь.

  • Утварэнне Сярэдняй Літвы на тэрыторыях усходняй Літвы і заходняй Беларусі з цэнтрам у Вільні

В. Г. Кнорын

1890–1938
  • Слуцкае паўстанне — найбуйнейшае ў 20-ым стагоддзі ўзброенае выступленне беларусаў за свабоду і незалежнасць
  • Рыжскi мiр
  • Заснаванне Беларускага дзяржаўнага універсітэта
  • Заснаванне Інстытута беларускай культуры
  • Тэрыторыя Сярэдняй Літвы занята войскамі генерала Жалігоўскага і ўключана ў склад Польшчы

В. А. Багуцкі

1884–1937
  • Перадача БССР 15 паветаў і асобных валасцей Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў

А. М. Асаткін-Уладзімірскі

1885–1937

А. І. Крыніцкі

1894–1937

В. Г. Кнорын

1890–1937

Я. Б. Гамарнік

1894–1937
  • Пачатак масавай калектывізацыі

К. В. Гей

1896–1939

М. Ф. Гікала

1897–1938

В. Ф. Шаранговіч

1897–1938
  • У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікала, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсаваныя 99 першых сакратароў райкамаў КП(б)Б з 101 райкама, якія існавалі ў той час на тэрыторыі БССР.

Я. А. Якаўлеў

1896–1938

А. А. Волкаў

1890–1942
  • Больш за 100 літаратараў, культурных і гаспадарчых дзеячаў былі расстраляны ў Мінску

П. К. Панамарэнка

1902–1984
  • Пачатак Другой сусветнай вайны
  • Савецкія войскі ўступілі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну
  • Вільня і Віленскае ваяводства далучана да Літвы
  • Тэрыторыя Заходняй Беларусі
    далучана да БССР
  • Да Літоўскай ССР далучаны тры раёны Вілейскай і Беластоцкай абласцей
  • Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны

    У выніку вайны былі спа­лены і зруйнаваны 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9 200 вёсак. Загінуў кожны трэці.

  • Пачатак аперацыі «Баграціён»
  • Вызваленне Мінска
  • Пераход да Польшчы Беластоцкай і часткі Брэсцкай абласцей
  • Скончылася Вялікая
    Айчынная вайна
  • Беларусь прымаецца ў склад заснавальнікаў ААН

М. І. Гусараў

1905–1985

М. С. Патолічаў

1908–1989
  • Уступленне ў ЮНЕСКА

    Хрушчоўская адліга. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамад­скага жыцця, былі рэабілі­таваны многія ахвяры рэпрэсій.

К. Т. Мазураў

1914–1989

П. М. Машэраў

1918–1980
  • Беларусь дасягнула даваеннага
    ўзроўню насельніцтва

Ц. Я. Кісялёў

1917–1983

М. М. Слюнькоў

Нар. у 1929
  • З сярэдзіны 1980-х пачаў­ся працэс рэфарміравання палітычнай сістэмы, дэмакратызацыі грамад­ства, дзяржаўнага будаў­ніцтва; пачала складвац­ца шматпартыйнасць.

  • Чарнобыльская катастрофа

Я. Я. Сакалоў

Нар. у 1926
  • Разгон масавай дэманстрацыі памяці ахвяр сталінізму («Дзяды-88»)
  • Утварэнне Аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту

А. А. Малафееў

Нар. у 1933

М. І. Дземянцей

Нар. у 1930
  • Беларуская мова абвяшчаецца адзінай дзяржаўнай мовай рэспублікі
  • Прымаецца Дэкларацыя
    аб дзяржаўным суверэнітэце БССР

Рэспубліка Беларусь

С. С. Шушкевіч

Нар. у 1934
  • Дзяржаўным гербам становiцца «Пагоня», дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг

    Напрыканцы XX стагод­дзя Беларусь набыла сваю самастойнасць і стала суверэннай дзяржавай. За мінулыя дзесяцігоддзі беларусы не толькі заха­валі і аднавілі спадчыну продкаў і гісторыю краі­ны, але і прыклалі шмат намаганняў да яе развіцця.

  • Падпісаны Белавежскія пагадненні аб спыненні iснавання СССР i стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
  • Уведзены беларускія рублі — «зайчыкі»
  • Курапаты — месца масавых пахаванняў людзей, растраляных НКВД, — занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў

М. I. Грыб

Нар. у 1938

А. Р. Лукашэнка

Нар. у 1954
  • Праходзяць першыя прэзідэнцкія выбары
  • Адбываецца рэферэндум па пытаннях аб дзяржаўнай сімволіцы, мове, інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй і праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет
  • Рэферэндум аб унясенні змен у Канстытуцыю
  • Беларусь атрымала статус бяз’ядзернай дзяржавы
  • Уступіў ў сілу дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусi і Расіі
  • Рэферэндум па пытаннях перавыбранні адной і той ж асобы неабмежаваную колькасць разоў
  • Беларуска Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры

Над Мапай працавалi

Аляксей
Чаранкевiч
Iдэя i дызайн
Яўген
Шпiлеўскi
Фронт-энд
Ганна
Шыраева
Тэксты i пераклады
Вiктар
Якунiн
Менеджмент
Павел
Кедзiч
Важныя парады
Паглядзець яшчэ раз?